Кім Чэн Ір застаўся без віскі
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выдаў ураду распараджэньне абмежаваць замежныя гандлёвыя кантакты паўночнакарэйскага «Бюро 39». «Бюро 39» зьяўляецца бізнэсовым аддзяленьнем Працоўнай партыі Карэі і займаецца зарабляньнем цьвёрдай валюты ды закупам дарагіх тавараў — заходняга алькаголю, харчовых прадуктаў і аўтамабіляў — для разьмеркаваньня сярод кіруючай эліты Паўночнай Карэі і прыбліжаных да карэйскага лідэра Кім Чэн Іра.
Мяркуецца, што сам Кім Чэн Ір зьяўляецца вялікім аматарам дарагога заходняга алькаголю і ў сваім прыватным склепе мае ня менш за 10 тысяч бутэлек розных гатункаў віскі ды каньякоў. Паводле паведамленьняў у прэсе, ягоным улюбёным гатункам віскі зьяўляецца «Johnnie Walker Swing», а каньяку — «Hennessy XO».
Адначасова Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло
сёньняшняя выданьне International Herald Tribune цытуе Робэрта Эйнгарна, дарадцы Дзярждэпартамэнту ЗША ў пытаньнях кантролю за ўзбраеньнямі і распаўсюджаньнем ядзернай зброі.
У лісьце Кангрэсу ЗША прэзыдэнт Барак Абама растлумачыў, што новыя амэрыканскія санкцыі ўводзяцца ў адказ на затапленьне Пхэньянам паўднёвакарэйскага карвэту з 46 матросамі ў сакавіку сёлета, ядзерныя выпрабаваньні і запускі балістычных ракетаў у Паўночнай Карэі ды шэраг іншых нелегальных дзеяньняў Пхэньяну.
Супраць Паўночнай Карэі з 2009 году дзейнічаюць санкцыі ААН і міжнароднае эмбарга на гандаль зброяй з гэтай краінай. У 2008 годзе Паўднёвая Карэя прыпыніла эканамічную дапамогу сваёй паўночнай суседцы.
svaboda.org