Расія: пажар у доме для састарэлых, 9 загінулых

Источник материала:  
30.08.2010 09:52 — Новости Мира

У горадзе Вышні Волачак Твярской вобласьці Расеі ў выніку пажару ў доме для састарэлых загінула прынамсі 9 чалавек, яшчэ адзін — шпіталізаваны ў цяжкім стане. Агулам з будынку было эвакуавана каля пяцісот чалавек, паведамілі ў міністэрстве надзвычайных становішчаў Расеі.

Пажар пачаўся ў адным з пакояў установы. Было ўстаноўлена, што загінулыя атруціліся ўгарным газам.

Сьледзтва не выключае, што прычынай загараньня стала спроба самагубства аднаго з пацыентаў. «Адной з цэнтральных вэрсіяў пажару зьяўляецца акт самазапалу — суіцыд», — цытуе «Інтэрфакс» кіраўніка прэсавай службы Цэнтральнага рэгіянальнага цэнтру МНС Расеі Елену Сьмірных.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Сегодня состоится внеочередная сессия Верховной Рады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика