У Таджыкістане з турмы збеглі 25 баевікоў

Источник материала:  
23.08.2010 13:56 — Новости Мира

Таджыкскія ўлады паведамілі, што каля 25 ісламскіх баевікоў, што адбывалі працяглыя тэрміны, зьбеглі з турмы, забіўшы прынамсі пяць турэмных наглядчыкаў. Зьняволеныя ўцяклі ўначы на панядзелак з ізалятару Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бясьпекі Таджыкістану у Душанбэ. Зьняволеныя былі сярод 50 чалавек, асуджаных на мінулым тыдні за спробу дзяржаўнага перавароту на закрытым судовым пасяджэньні, і прысуджаны да тэрмінам ад 10 да 30 гадоў. Сярод уцекачоў некалькі расейскіх і аўганскіх грамадзян. Усе асуджаныя былі членамі ўзброенай групоўкі, арыштаваныя сіламі бясьпекі Таджыкістану на ўсходзе краіны летам мінулага года.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org
←ЕС приветствует возобновление прямых переговоров между Израилем и Палестиной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика