Шанхайскія рэкорды. Беларускі павільён на Сусветнай выставе ў Кітаі ўжо наведалі больш за тры мільёны чалавек

Источник материала:  
20.08.2010 — Новости Мира
Шанхайскія рэкорды. 
Беларускі павільён на Сусветнай выставе ў Кітаі ўжо наведалі больш за тры мільёны чалавек

Сусветная выстава “Экспа”, якая праходзіць у Кітаі, можа здзівіць нават больш, чым Пекінская Алімпіяда-2008. Павільёны больш як 180 краін свету размясціліся на тэрыторыі некалькіх квадратных кіламетраў. Мільёны наведвальнікаў. Яшчэ больш экспанатаў з розных куткоў свету. У Шанхаі не выстаўляюць прадукцыю. Кожная краіна працуе на свой імідж, расказвае пра сябе Кітаю і ўсяму астатняму свету.

Ад крыштальнага замка да гіганцкай ракавіны

Першая Сусветная выстава прайшла яшчэ ў 1851 годзе. Тады ж нарадзілася і традыцыя здзіўляць наведвальнікаў эфектнымі будынкамі. Услед за лонданскім Крыштальным палацам выраслі парыжская Эйфелева вежа, Каралеўскі павільён у Мельбурне, іншыя аб’екты. На сёлетнім форуме ў Шанхаі ўсіх гасцей сустракае гіганцкая ракавіна, у якой размясціўся культурны цэнтр. Некаторыя краіны пабудавалі свае павільёны ў выглядзе карабля, яблыка. Беларускі будынак — гэта ўся наша краіна ў мініяцюры. Звонку — іранічныя гарадскія пейзажы. Унутры на плошчы каля 1 тысячы квадратных метраў — прырода, культура, эканоміка Беларусі. У каларыце інтэр’ера шмат зялёнага. Дэкаратыўныя насценныя элементы імітуюць нашы ўзгоркі, палі, лясы. Пляцоўка ў цэнтры сімвалізуе старажытнае паселішча ля вады. Яшчэ больш даведацца пра Беларусь дапамагаюць рэпрадукцыі карцін і вялізныя маніторы, на якіх ідуць фільмы пра нашу краіну.

Чарга ў “Беларусь”

“У наш павільён выстройваюцца чэргі”, — расказвае намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, дырэктар “Белінтэрэкспа” Юрый Ласіцкі. За перыяд з 1 мая, калі форум афіцыйна адкрыўся, у паменшанай Беларусі пабывала звыш трох мільёнаў чалавек. А да 1 лістапада, калі “Экспа” закрыецца, у айчынным павільёне, як плануецца, колькасць гасцей вырасце да 7 мільёнаў. У цэлым Сусветную выставу, па папярэдніх прагнозах, могуць наведаць больш як 200 мільёнаў чалавек.Асноўная маса візіцёраў — жыхары розных правінцый Кітая. Пры падтрымцы камуністычнай партыі краіны яны прыязджаюць, каб пазнаёміцца “з усім светам”. Праўда, зрабіць гэта няпроста.“У Шанхаі таксама спякотна — звыш 40 градусаў, — тлумачыць Юрый Ласіцкі. — Таму шмат не паходзіш. Да таго ж павільёны некаторых краін займаюць плошчу 5—10 тысяч квадратных метраў. Вось і атрымліваецца, што за дзень можна абысці толькі пяць-шэсць павільёнаў. А ўсяго іх больш за 180!”Ёсць сярод наведвальнікаў беларускага павільёна і прадстаўнікі іншых краін. Хоць такі візіт і не з танных. Толькі, напрыклад, на пералёт з Масквы ў Шанхай і назад трэба аддаць каля 1 тысячы долараў. Яшчэ каля 25 долараў — за ўваходны квіток і па 50 — за кожны дзень пражывання ў гатэлі.Гасцей наш павільён сустракае музыкай, танцамі і сувенірамі. Штодзень творчыя калектывы з Беларусі ладзяць выступленні. Кожны трэці наведвальнік набывае сабе што-небудзь у сувенірнай краме: гадзіннікі з лагатыпам выставы, традыцыйныя вырабы з саломы, ільну,  памятныя манеты Нацыянальнага банка, іншае.

Колькі каштуе імідж?

“На работу беларускага павільёна планавалася выдзеліць каля 4,5 мільёна долараў. З іх 2 мільёны ўжо патрацілі”, — расказвае Юрый Ласіцкі. Каля 300 тысяч долараў накіравалі спонсары.Ці выгадныя такія інвестыцыі? “А як ацаніць эканамічны эфект ад удзелу ў Алімпіядзе?” — пытаецца ў адказ намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Па яго словах, сусветныя форумы працуюць на імідж нашай краіны. І гэта ў далейшым абавязкова прывядзе да падпісання новых кантрактаў. Напрыклад, Кітаю вельмі патрэбна беларуская сельгастэхніка. Акрамя гэтага, краіна актыўна адбудоўваецца. Таму будзе запатрабаванай і прадукцыя “Амкадора”. Кітайскія бізнесмены, пазнаёміўшыся з нашай краінай, будуць з большай ахвотай накіроўваць свае інвестыцыі ў Беларусь.

Уражанні наведвальнікаў

Губернатар Амурскай вобласці Алег Кажамяка:— З вялікім задавальненнем наведаў ваш павільён. Беларусы для ўсіх расіян — блізкі, брацкі народ. І для жыхароў Амурскай вобласці таксама. Шчасця, дабрабыту і росквіту вашаму народу.

Ванг Цім, студэнтка з кітайскай правінцыі Анджуі, трохмільённая наведвальніца беларускага павільёна:— Беларускі павільён мяне ўразіў. Ён мне вельмі спадабаўся. Спадзяюся, што я калі-небудзь пабываю ў вашай цікавай краіне.

ДарэчыГэта наш дзень!Нацыянальны дзень Беларусі пройдзе на выставе “Экспа-2010” 11 кастрычніка. Як плануецца, удзел у святочных мерапрыемствах возьме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён сустрэнецца з высокімі афіцыйнымі асобамі Кітая. Пройдуць сустрэчы бізнесменаў дзвюх краін, адбудзецца вялікі канцэрт.

←Янукович поручил Азарову проконтролировать оформление субсидий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика