Расійцы пачалі менш давяраць Пуціну і Мядзведзеву
Паводле дадзеных Фонда «Грамадскае меркаванне», у параўнанні са студзенем, калі Мядзведзеву давяралі 62% грамадзян, да 1 жніўня іх засталося толькі 52%. Так нізка падтрымка прэзідэнта апускалася толькі ў 2008, калі пачаўся глабальны эканамічны крызіс.
У рэйтынга прэм’ера таксама мінімальны паказчык апошніх гадоў. Яму давярае 61% апытаных, столькі ж, колькі ў чэрвені. Апошні раз так нізка падтрымка Пуціна апускалася ў 2006. У студзені гэтага году прэм’еру давяралі 69% апытаных расійцаў.
Па дадзеных
На думку большасці аналітыкаў, праз анамальную спякоту і непераканаўчыя дзеянні ўладаў па ліквідацыі пажараў рэйтынг кіроўнага тандэму ўпадзе яшчэ ніжэй.
Разам з тым, у «Адзінай Расіі» лічаць, што абвалу рэйтынгаў першых асоб і партыі не будзе, бо людзі ў крытычнай сітуацыі згуртуюцца вакол яе,адзначаюць «Ведамасці».
Нагадаем, у пачатку жніўня паведамлялася, што колькасць расійцаў, якія называюць прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева самастойным палітыкам, рэзка павялічылася з вясны, і цяпер толькі палова лічыць кіраўніка Крамля ценем прэм’
ua.korrespondent.net