«Халодны Лех» зняважыў палякаў
Кампанія Piwowarska, якая выпускае скандальны напой, ужо заявіла, што здыме білборд са сценаў гатэля Forum — якраз насупраць Вавеля. Рэкламны шчыт вісіць там ужо даўно, аднак пратэсты супраць «Халоднага Леха» пачалі гучаць толькі цяпер.
«Гэта непрыстойна. Брудна, — абураецца дэпутат Еўрапарламента Рышард Чарнецкі. — Грубасць кампаніі Piwowarska перайшла ўсе межы. Камерцыйная гульня на чужой смерці — не тое, што пасуе сучаснай Польшчы. Аўтары гэтай ідэі павінны быць пакараныя, каб іншыя не бралі з іх прыкладу».
Аўтары ж ідэі тлумачаць, што слоган «Халодны Лех» пачалі выкарыстоўваць яшчэ за год да смерці прэзідэнта, а пасля заканчэння жалобы
правялі маркетынгавае даследаванне з мэтай высветліць, з чым у пакупнікоў асацыюецца марка. «Высветлілася, што са свежасцю», — запэўніваюць грамадскасць зганьбаваныя півавары.Але, мабыць, прыемныя асацыяцыі «Халодны Лех» выклікае не ва ўсіх. У міжнароднай сацыяльнай сетцы Facebook была створаная група «Лех: піва для хамаў?» На сёння ў ёй ужо больш за тысячу карыстальнікаў. Яны маюць намер байкатаваць піва, нягледзячы ні на што.
Известия.Ру