Сёння — інаўгурацыя прэзідэнта Польшчы, ва ўрачыстасцях бярэ ўдзел Мілінкевіч

Источник материала:  
06.08.2010 10:53 — Новости Мира
У Варшаве сёння пройдзе інаугурацыя прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

Камароўскі выконваў абавязкі прэзідэнта пасля гібелі папярэдняга кіраўніка краіны Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.

У другім туры пазатэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 4 ліпеня, Камароўскі перамог Яраслава Качынскага — брата загінулага прэзідэнта.

Сайт Руху за Свабоду дадае, што ў сённяшняй інаўгурацыі возьмуць удзел старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнік Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Корреспондент составил рейтинг самых враждебных посольств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика