Расію накрыла дымам

Источник материала:  
06.08.2010 10:19 — Новости Мира

Спадарожнік NASA атрымаў выявы пажараў на тэрыторыі Расіі. З дапамогай гэтых здымкаў спецыялісты вызначылі, што

дым ад пажараў дасягнуў стратосферы, а ў некаторых месцах палае агонь такой сілы, што выклікае стварэнне піракумуляціўных аблокаў, якія звычайна ўтвараюцца пры вывяржэннях вулканаў, альбо пры ядзерных выпрабаваннях.

4 жніўня дадзеныя са спадарожніка засведчылі, што на тэрыторыі РФ бачна 376 «гарачых кропак», хоць па паведамленнях СМІ іх колькасць складала каля 520. Верагодна, спадарожнік не змог «разглядзець» астатнія пажары праз густы дым.

Найбольшую колькасць ачагоў пажараў — 83 — спадарожнік NASA зафіксаваў на тэрыторыі Разанскай вобласці.

Падзяліцца навіной: 

←МЧС: Пожар вблизи Павлограда потушен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика