Кваснеўскі можа быць прыцягнуты да адказнасці па справе аб тайных турмах ЦРУ
04.08.2010
—
Новости Мира

Справа аб тайных турмах ЦРУ і магчымай згодзе польскіх уладаў на іх стварэнне ў Польшчы расследуецца пракуратурай з 2008 года, аднак следчыя афіцыйна не каментуюць ход расследавання.
Тым не менш, пракурор мае намер высунуць вышэйшым службовым асобам, якія кіравалі краінай з 2001 па 2005 гады, абвінавачванне ва ўдзеле ў ваенных злачынствах. Неабходныя матэрыялы ўжо сабраныя і хутка будуць перададзеныя спікеру Сейма, каб той паставіў пытанне аб прыцягненні гэтых асоб да адказнасці на пасяджэнні польскага парламента.
Пачынаючы з 2005 году у СМІ пачалі з’яўляцца паведамленні, што ў 2002–2005 гадах на тэрыторыі Польшчы, Румыніі і Літвы знаходзіліся таемныя турмы ЦРУ, у каторых ўтрымоўваліся тэрарысты.
Крынiца: АП, паводле wyborcza.pl