Буйная авіякатастрофа ў Пакістане

Источник материала:  
28.07.2010 10:01 — Новости Мира
Пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзіліся больш за 150 чалавек, разбіўся непадалёк ад пакістанскай сталіцы Ісламабад раніцай у сераду, паведамляе Reuters са спасылкай Пакістанскае агенцтва грамадзянскай авіяцыі.

Па папярэдніх дадзеных, на борце знаходзіліся 146 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа.

Мадэль самалёта і нумар рэйса пакуль не ўдакладняюцца. Вядома толькі, што лайнер належаў прыватнай пакістанскай авіякампаніі AirBlue, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Ісламабадзе.

Крыніца ў агенцтве грамадзянскай авіяцыі паведамляе, што сувязь з бортам знікла каля пятай гадзіны раніцы, неўзабаве пасля вылету лайнера з аэрапорта Карачы на поўдні краіны. Самалёт павінен быў прызямліцца ў Ісламабадзе і паспеў звязацца з дыспетчарам міжнароднага аэрапорта пакістанскай сталіцы.

Паводле дадзеных, якія прыводзіць «Бі-бі-сі», самалёт ляцеў з Турцыі праз Карачы ў Ісламабад.

Пакуль афіцыйна пацверджана смерць аднаго чалавека, аднак паліцыя не выключае, што загінулі ўсе.

«Мы ўсё яшчэ спадзяемся, што многія пасажыры выжылі. Аднак нашы людзі не могуць дабрацца да месца катастрофы, паколькі самалёт разбіўся ў гарах, схілы якіх густа параслі лесам»,

 — заявілі журналістам ратавальнікі, якія прыбылі з Ісламабад.

У момант падзення самалёта быў моцны лівень, а над зямлёй сцяліўся туман.

Дажджы ў Ісламабадзе льюць ўжо другія суткі. Ужо існуе версія, што пілоты маглі раней звычайнага пачаць заход на пасадку праз складаныя ўмовы надвор’я. Таксама адпрацоўваецца версія тэракту на борце.

Airblue — адносная новая пакістанская авіякампанія, якая з’явілася толькі ў 2003 годзе. Яе парк складаюць сучасныя лайнеры — Airbus A319, Airbus A320, Airbus A321. База знаходзіцца ў Міжнародным аэрапорце Карачы. Авіякампанія прапануе пасажырам як унутраныя рэйсы, так і міжнародныя. Пазіцыянуе сябе як бюджэтная авіякампанія.

Падзяліцца навіной: 
АП, паводле газета.ru

←Украинец умер от малярии после командировки в Конго

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика