Апублікаваныя сакрэтныя дакумэнты пра афганскую вайну

Источник материала:  
26.07.2010 13:03 — Новости Мира
У заходніх медыях з"явілася серыя матэрыялаў, якія базуюцца на сакрэтных амерыканскіх дакументах наконт вайны ў Афганістане. З такімі публікацыямі выйшлі брытанская Guardian, амерыканская New York Times і нямецкая Der Spigel.

Тысячы файлаў з сакрэтнай інфармацыяй трапілі да ўладальнікаў сайта Wikileaks, які спецыялізуецца на публікацыі такіх дакументаў.

Паводле апублікаваных дакументаў, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Афганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТА выказваюць занепакоенасць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасць ў рэгіёне.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайта за публікацыю дакументаў. Тыя адмаўляюцца паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Полная версия приложения доступна с понедельника только в печатном выпуске еженедельника "Белорусы и рынок" и в pdf-версии газеты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика