У Бразіліі забароняць пляскаць дзяцей

Источник материала:  
20.07.2010 15:15 — Новости Мира
Прэзідэнт Бразіліі Луіш Інасіу Лула да Сілва накіраваў у парламент краіны законапраект, які забараняе бацькам біць і шлёпаць (пляскаць) дзяцей.

Па словах прэзідэнта, з моманту публікацыі законапраекта ў ідэі ўжо з’явілася шмат праціўнікаў, на думку якіх новы законапраект спрабуе «забараніць маці выхоўваць дзяцей».

Тым не менш, Лула выказаў намер рашуча змагацца з такімі метадамі выхавання, а таксама з іншымі праявамі гвалту ў дачыненні дзяцей і падлеткаў.

«Гэта нічога не вырашае, і я сам ніколі не біў сваіх дзяцей», — заключыў бразільскі прэзідэнт.

Для ўступлення ў сілу законапраект аб забароне целавых пакаранняў дзяцей і падлеткаў павінен быць ухвалены ў абедзвюх палатах Нацыянальнага кангрэса (парламента).

Падзяліцца навіной: 
novonews.lv

←ЕС выделил 30 миллионов евро на образовательные проекты в Восточной Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика