Гурт U2 узначаліў спіс самых багатых музыкаў паводле Forbes
19.07.2010 10:55
—
Новости Мира
Нягледзячы на адмену шэрагу выступленняў у выніку траўмы вакаліста Бона, знакаміты ірландскі рок-гурт з чэрвеня 2009 па чэрвень 2010 зарабіў каля 130 млн даляраў, што забяспечыла яму першае месца ў спісе самых багатых музыкаў паводле версіі часопіса Forbes.
На другім месцы ў рэйтынгу Forbes размясціўся аўстралійскі рок-гурт AC/DC, што зарабіў 114 000 000 даляраў, а тройку лідэраў замкнула выканаўца R"n"B Беёнсэ з 87 мільёнамі.
У мінулым годзе спіс самых багатых музыкаў паводле версіі Forbes ўзначаліла Мадона, што зарабіла з чэрвеня 2008 года па чэрвень 2009-га 110 000 000 даляраў.
U2 ў леташнім спісе не фігуравалі зусім.
Падзяліцца навіной:
Бі-Бі-Сі
Бі-Бі-Сі