Сёння нацыянальнае свята Францыі – дзень узяцця Бастыліі
14.07.2010 10:53
—
Новости Мира
Дзень узяцця Бастыліі — французскае нацыянальнае свята, якое адзначаецца 14 ліпеня і прысвечанае Вялікай французскай рэвалюцыі, а менавіта дню ўзяцця крэпасці Бастыліі, ненавіснай турмы. Гэта адбылося ў 1789 г.
Пастанова аб святкаванні гэтай даты была прынятая 6 ліпеня 1880 году.
Штогод афіцыйная праграма святкавання прадугледжвае серыю мерапрыемстваў, у тым ліку Вялікі Баль, які адбываецца 13 ліпеня ў садзе Цюільры. У сам дзень Бастыліі праходзіць урачысты ваенны парад на Елісейскіх палях. Парад традыцыйна пачынаецца ў 10 гадзін раніцы з плошчы Этуаль і рухаецца ў бок Луўра. Яго асабіста прымае прэзідэнт Францыі.
На плошчы Канкорд, насупраць Трыўмфальнай аркі, размяшчаюцца адмысловыя месцы для гледачоў. Фіналам свята становіцца вялікі феерверк ля Эйфелевай вежы і Марсовага поля.
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by