Эдуард Лімонаў заснаваў новую партыю
12.07.2010 12:12
—
Новости Мира
Пісьменнік Эдуард Лімонаў заснаваў новую партыю, устаноўчы з’езд якой адбыўся ў Маскве, паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы». Новая арганізацыя будзе называцца «Іншая Расія».
Паведамляецца, што на ўстаноўчым з’ездзе прысутнічалі 150 дэлегатаў з 50 рэгіёнаў Расіі. Яны аднагалосна падтрымалі стварэнне партыі і прагаласавалі за яе статут.
Зрэшты, новая партыя, якая плануе прыняць удзел у парламенцкіх выбарах 2011 года, яшчэ павінна атрымаць ліцэнзію ў Міністэрстве юстыцыі. Для гэтага неабходна, каб партыя была прадстаўлена па меншай меры ў палове суб’ектаў федэрацыі. Акрамя таго, колькасць членаў партыі павінна быць больш 45 тысяч. Э. Лімонаў прызнае, што такой колькасці партыйцаў пакуль няма.
Нагадаем, Эдуард Лімонаў ў апошнія 20 гадоў беспаспяхова спрабаваў зарэгістраваць Нацыянал‑бальшавіцкую партыі. Больш за тое, у 2007 годзе гэтая арганізацыя была прызнаная экстрэмісцкай, а яе дзейнасць на тэрыторыі РФ была забароненая.У апошнія некалькі гадоў Э. Лімонаў ўдзельнічаў у так званых «Маршах нязгодных» і неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі праваахоўных органаў.