Малдова вырашыць на рэферэндуме, ці выбіраць прэзідэнта ўсёй краінай
08.07.2010
—
Новости Мира

У цяперашні час прэзідэнт у Малдове выбіраецца на галасаванні ў парламенце, і для яго зацвярджэння неабходна не менш двух трацін галасоў. Такая канстытуцыйная норма прывяла да таго, што
ў рэспубліцы зараз няма легітымнага прэзыдэнта — Міхай Гімпу толькі выконвае яго абавязкі як спікер парламентапасля адстаўкі Уладзіміра Вароніна восенню 2009 года, бо парламент аказаўся не здольны абраць новага прэзідэнта.
На рэферэндуме грамадзянам будзе зададзенае пытанне: «Ці падтрымліваеце Вы змены канстытуцыі, якія дазволяць абіраць прэзідэнта шляхам усенароднага галасавання?». Галасаванне прадугледжвае толькі адказы «Так» і «Не».
Крынiца: Лента.Ру