Украіна афіцыйна стала бяз'ядзернай дзяржавай

Источник материала:  
06.07.2010 16:56 — Новости Мира

Вярхоўная рада заканадаўча зацвердзіла бяз"ядзерны статус Украіны. За прыняцце пастановы «Аб заяве Вярхоўнай рады Украіны «Бяз"ядзернаму статусу Украіны — рэальныя гарантыі» прагаласавалі 345 дэпутатаў з 429 зарэгістраваных.

Згодна з пастановай, кабінет міністраў Украіны павінен забяспечыць падрыхтоўку міжнародна-прававога дакумента, накіраванага на развіццё палажэнняў Будапешцкага мемарандума і стварэнне рэальных міжнародна-прававых гарантыяў нацыянальнай бяспекі бяз"ядзернай Украіны, ажыццявіць неабходныя крокі і працэдурныя фармальнасці адносна яго разгляду і падпісання вядучымі ядзернымі дзяржавамі свету — РФ, Вялікабрытаніяй, ЗША, КНР і Францыяй.

Нагадаем, на красавіцкім саміце па пытаннях ядзернай бяспекі ў Вашынгтоне прэзідэнт

Віктар Януковіч заявіў, што Украіна за два гады пазбавіцца ад рэштак высокаўзгабачанага ўрану.

Менавіта пасля гэтага Украіна канчаткова здабудзе статус бяз"ядзернай дзяржавы.


Charter97.org

←Британской королеве подарили новейшую модель BlackBerry

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика