Экс-кіраўнік войскаў НАТА ў Афганістане Мак-Крыстал пакідае армію

Источник материала:  
29.06.2010 10:20 — Новости Мира

Былы камандуючы войскамі НАТА ў Афганістане генерал Стэнлі Мак-Крыстал плануе пакінуць вайсковую службу. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік арміі ЗША палкоўнік Том Колінз. Паводле яго словаў, Мак-Крыстал ўжо падаў адпаведныя дакументы, аднак працэс звальнення можа заняць некалькі месяцаў.

Генерал быў адпраўлены ў адстаўку пасля скандальнага інтэрв’ю часопісу Rolling Stone, у якім ён пакрытыкаваў адміністрацыю прэзідэнта ЗША Барака Абамы.


gazeta.ru
←Власти США арестовали 10 российских разведчиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика