10 ахвяраў паводкі ў Францыі

Источник материала:  
16.06.2010 14:17 — Новости Мира

Колькасьць загінулых у выніку паводкі на поўдні Францыі ўзрасла да дзесяці чалавек.

Зараз у затопленых раёнах зьняты рэжым надзвычайнай сытуацыі, раней зачынены аэрапорт пачынае сваю працу.

Учарашнія залевы выклікалі надзвычайную сытуацыю ва ўсім рэгіёне Праванс‑Лазурны бераг. Галоўная турыстычная зона Францыі апынулася зонай бедзтва. У Драгіньяне менш чым за суткі выпала 300 мм ападкаў, на затопленых вуліцах узровень вады перавысіў два мэтры. Каля 200 тысяч дамоў засталіся без электрычнасьці. Усяго ў выніку выратавальных работаў было эвакуявана ў бясьпечнае месца каля 1200 чалавек. Паміж Ніцай і Тулонам было спынена чыгуначныя перавозкі, аэрапорт Ер Тулон быў зачынены. Аднак, ужо сёньня, па паведамленьнях агенцтваў, рэжым надзвычайнага становішча быў зьняты, і аэрапорт пачаў прымаць самалёты.


Радыё Свабода

←В Херсонской области преподаватель университета задержана за получение взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика