У Латвіі і Эстоніі згадваюць ахвяр дэпартацый 1941 года
14.06.2010 15:16
—
Новости Мира
У цэнтры Рыгі прайшоў жалобны мітынг, на якім выступіў прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс. Ён адзначыў, што ад дзеянняў сталінскага рэжыму тады пацярпелі жыхары Латвіі розных нацыянальнасцяў — латышы, рускія, палякі, яўрэі.
Мерапрыемствы памяці жыхароў Эстоніі, вывезеных у Сібір і ўсходнія раёны СССР, прайшлі сёння і ў Таліне. У звароце кіраўнікоў краіны да народу адзначаецца, што тыя падзеі былі злачынствам супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміну даўніны.
У сярэдзіне чэрвеня 1941 г. супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі СССР дэпартавалі з Латвіі і Эстоніі прыкладна 25 тысяч чалавек. Другая хваля дэпартацый была праведзена ў 1949 годзе.
Расійская служба Радыё Свабода