Грыбаўскайце: Мы забылі пра чалавека
Даклад прэзідэнта сабраў поўную залю. У парламент былі запрошаныя не толькі дэпутаты, але і члены ўрада, еўрадэпутаты, кіраўнікі падсправаздачных парламенту ведамстваў, судоў, замежныя дыпламаты, мэры, а таксама члены дэлегацыі ізраільскага Кнесета.
«Мы дайшлі да кропкі, у якой патрэбны істотны пералом. Літва ўжо саспела для пераменаў. Я папрашу вас набрацца палітычнай волі і палітычнай смеласці. І прызнаць, што мы затрымаліся, бо страцілі напрамак. Склаўшы дзесяткі тамоў стратэгій і праграм, у якіх красуюцца сотні высакародных прыярытэтаў, мы страцілі самы галоўны. Мы забылі пра чалавека», — адзначыла прэзідэнт.
«Гэты каштоўнасны арыенцір варта ўжываць паўсюдна — у дачыненні да высокапастаўленых службовых асоб і дзяржаўных служачых нізкага звяна, а разам з тым і ў дачыненні да кожнага грамадзяніна. На кожным этапе дзейнасці: пры распрацоўцы праектаў, абмеркаванні прапаноў, галасаванні і рэалізацыі рашэнняў. Ва ўсіх абласцях палітыкі краіны чалавек павінен стаць першасным прыярытэтам і адзіным крытэрыем ацэнкі дзейнасці. Таксама і ў знешняй палітыцы. Стратэгічнае напрамак — адзіны і бясспрэчны. Гэта прадстаўніцтва інтарэсаў літоўскага народа, яго мэтаў і нашага нацыянальнага пачуцця ўласнай годнасці на міжнароднай арэне».
Прадстаўляць штогадовы даклад прэзідэнт павінен у адпаведнасці з Канстытуцыяй Літвы. У гэтым пасланні кіраўніка дзяржавы змяшчаецца агляд становішча ў Літве, унутранай і знешняй палітыкі, разглядаюцца планы на будучыню. Даля Грыбаўскаеце выступала з дакладам упершыню.
Цалкам даклад прэзідэнта Літвы можна прачытаць тут.
АП