На латвійскіх грошах з'явілася жаба
04.06.2010 18:56
—
Новости Мира
Банк Латвіі выпусціў у абарот новы лат, на рэверсе якога намаляваная жаба. Грошы адчаканены на манетным двары Staatliche Münze Berlin у Германіі.
Даследчыца латышскага фальклору і міфалогіі Яніна Курсітэ тлумачыць, што ў Латвіі заўсёды шанавалі жаб. «Жаба несла ў дом шчасце. Раней іх паілі малаком, каб яны прыносілі ў хату ўдачу», — распавяла яна і дадала, што таксама жаба нясе ў дом багацце.
ЯВ, паводле Delfi.lv