Апублікаваныя стэнаграмы размоваў пілотаў польскага Ту-154

Источник материала:  
01.06.2010 17:03 — Новости Мира
Сёння былі апублікаваныя стэнаграмы размоваў пілотаў польскага борта 101, які разбіўся 10-га красавіка пад Смаленскам. У той авіякатастрофе загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі разам з жонкай Марыяй.

Грамадскасці стала даступнай поўная версія стэнаграмы, без якіх-небудзь абмежаванняў. Як паведаміў прэс-сакратар польскага урада, Павел Грась, публікацыя поўнай версіі стэнаграмы будзе балючай для членаў сямей загінулых, але неабходная для таго, каб пазбегнуць спекуляцый на тэме.

Плануецца, што праз два тыдні апублікаваным будзе і сам запіс. Зараз ён праходзіць лічбавую ачыстку ад шумоў.

Азнаёміцца з тэкстам стэнаграмы можна тут (файл pdf, рускі і польскі тэкст).


АП

←В интернет выложены стенограммы «черных ящиков» самолета Качиньского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика