Беларусаў сярод загіблых у Турэччыне няма
25.05.2010
—
Новости Мира
МЗС Беларусі высьвятляе, ці былі ў турыстычным аўтобусе, які разьбіўся ў Анталіі беларускія грамадзяне.Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавага сакратара зьнешнепалітычнага ведамства Андрэя Савіных.
Паводле Савіных, прадстаўнікамі беларускага консульства праводзіцца зьверка пашпартоў; беларусаў сярод загінуўшых і пацярпелых няма.
"Спадзяемся, што іх ня будзе і пры далейшай праверцы",-- адзначыў Савіных.
25 траўня ў Анталіі трапіў у аварыю турыстычны аўтобус, 16 расейскіх турыстаў загінулі, 25 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.
Аварыя адбылася каля 5.30 раніцы мясцовага часу ў павеце Аксу, калі аўтобус з групай расійскіх турыстаў накіроўваўся з курорта Аланія з аднадзённым турам у турыстычны цэнтр Памукале. Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, кіроўца аўтобуса заснуў за рулём, і машына ўпала з 15-метровай вышыні ў раку Аксу.