Варшава ачуньвае пасля трагедыі
19.05.2010 23:50
—
Новости Мира
На мінулым тыдні ў Польшчы адзначылі 30 дзён пасля адной з найбуйнейшых трагедый у гісторыі нашых суседзяў — авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёту пад Смаленскам. Ці ачомалася Варшава ад шоку? Чым сёння жыве і дыхае горад? Адказ на гэтыя пытанні карэспандэнт TUT.BY шукаў з дапамогай фотааб’ектыву.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067048788.jpg)
Перад прэзідэнцкім палацам і помнікам князю Юзафу Панятоўскаму - інсталяцыя з партрэтамі Леха і Марыі Качыньскай, фотаздымкамі з месца катастрофы і цырымоніі пахавання ў Кракаве. Каля іх заўжды людна.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067126404.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067236599.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067260404.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067317658.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067351048.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067355147.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067375611.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067394779.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067412633.jpg)
Польская жалоба паступова пераходзіць ў перадвыбарчую гонку. Гэтую ўлётку пакінулі, напэўна, апаненты цяперашняга прэмьера Дональда Туска.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067442198.jpg)
Рэха трагедыі ў Варшаве паўсюль: у газетных шапіках,
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067464674.jpg)
... на рэкламных тумбах,
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067478571.jpg)
... у метро,
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067482335.jpg)
... на ўваходзе ў гарадскі парк.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067512611.jpg)
“Ах Варшава мая, ах сталіца”, — спявала ў жартаўліва-ролевым “Народным альбоме” Кася Камоцкая. Канечне, сёння ніхто з беларусаў не ўважае Варшаву за сваю сталіцу, але пачуваемся мы там досыць натуральна. “Курица — не птица, Польша — не заграница”, — сцвярджаў ужо савецкі народны эпас. Спрыяюць гэтаму падабенства моваў, менталітэту і супольная гісторыя. Нават нягледзячы на тое, што для беларусаў апошняя была з большага трагічнай.
Але, як вядома, у палітыцы не бывае гістарычнай справядлівасці. Таму ўжо даўно варта забыцца на крыўды. Пагатоў за гады нашай незалежнасці палякі нямала зрабілі для таго, каб загладзіць “грашкі мінуўшчыны” і дапамагчы суседзям-беларусам вярнуцца ў сям’ю еўрапейскіх народаў. І ў гэтым плане нам ёсць чаму павучыцца.
Прынамсі ў Варшаве няўзброенаму воку кідаюцца дзве рэчы.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067528285.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067532333.jpg)
Знішчаючы астатнія камяніцы гістарычнай забудовы Мінску, нашы чыноўнікі любяць казаць пра вайну і немцаў, якія дашчэнту зруйнавалі горад. Варшава зазнала не меншыя разбурэнні. Аднак па вайне значная частка гістарычнай забудовы была ўзноўлена. Прычым не ў муляжным стылі, які так даспадобы беларускім горадабудаўнікам, а паводле самых дасканалых тэхналогіяў, з максімальным выкарыстаннем арыгінальных матэрыялаў, за што цэнтр быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (1980). Сёння неабазнанаму чалавеку цяжка паверыць, што ўсё, што ён бачыць у Старым горадзе, — рэканструкцыя. Але ж якая!
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067565170.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067569198.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067595909.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067612343.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067616708.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067685290.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067690586.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067721227.jpg)
Другая рэч, якая звяртае на сябе ўвагу ў Варшаве, — нацыянальная памяць. Верагодна, ніводная іншая еўрапейская сталіца не можа пахваліцца гэткай колькасцю помнікаў нацыянальным героям. Беларусам, якія напрыканцы другога дзесяцігоддзя незалежнасці толькі пачынаюць увекапомніваць выбітных суайчыннікаў, ёсць на што паглядзець. Па ўсім горадзе можна ўбачыць манументы змагарам антынацыстоўскага паўстання, жаўнерам Арміі Краёвай і, натуральна, легендарным асобам польскай гісторыі. І паўсюль стэнды з інфармацыяй, гістарычнымі, біяграфічнымі звесткамі...
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067749394.jpg)
Пане Адаме Міцкевіч. Вышэй за яго толькі неба.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067780430.jpg)
... як вось гэты на цэнтральнай плошчы Варшавы, дзе карэспандэнт TUT.BY адразу выхапіў "свайго чалавека".
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067799548.jpg)
Помнік абаронцам Варшавы ад войска Суворава ў 1794-м.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067828905.jpg)
А гэта памяць пра народны антыкмуністычны рух "Салідарнасць", створаны ў Польшчы на пачатку 1980-х. На здымку - сын пэткі і апазіцыянеркі Барбары Садоўскай, забіты 12 траўня 1983 года. Крымінальная справа вядзецца 27 год. Забойцы дагэтуль ходзяць на волі.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067866653.jpg)
Польскі патрыятызм выяўляецца і праз самыя розныя культурніцкія акцыі. Скажам, гэты год у Польшчы носіць імя Шапэна. У самых розных мясцінах старой Варшавы, каля тых ці іншых будынкаў, звязаных з памяццю пра вялікага кампазітара, усталяваныя вось такія лавы. Націскаеш на кнопку, і ўсё навокал паглынае чароўная музыка.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067891991.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067919575.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067941380.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310067973869.jpg)
У старажытным каралеўскім парку Лазенкі забаронена шумець, хадзіць па траўніках, займацца спортам, загараць. Тут пануе спакой, веліч і прыгажосць. Таму наўпрост па шырокіх паркавых гасцінцах ганарліва шпацыруюць паўліны, а ў сажалках водзяцца велізарныя карпы.
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310068001492.jpg)
![Варшава ачуньвае пасля трагедыі](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274310068033913.jpg)