Бакіева-малодшага шукаюць таксама і ў Мінску
19.05.2010 11:16
—
Новости Мира
rferl.org |
Лінда Мурніеце мяркуе, што Максім Бакіеў выехаў у адну з краін Шэнгенскай зоны, з якой у Латвіі няма кантрольна‑прапускных пунктаў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі газеты «КоммерсантЪ», малодшы Бакіеў адправіўся ў Беларусь, дзе знаходзіцца яго бацька Курманбек Бакіеў. Аднак афіцыйных звестак пра перасячэнне мяжы з Беларуссю няма.
Паводле іншай версіі, Максім Бакіеў мог з’ехаць у адну з лацінаамерыканскіх краін, якія не выдаюць людзей па запыце Інтэрпола.Еўрарадыё