Хадаркоўскі галадае і чакае рэакцыі Мядзьведзева

Источник материала:  
18.05.2010 — Новости Мира
Хадаркоўскі галадае і чакае рэакцыі МядзьведзеваБылы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі ў панядзелак аб’явіў бестэрміновую галадоўку – пра гэта стала вядома з заявы Хадаркоўскага на імя старшыні Вярхоўнага суду Расеі Вячаслава Лебедзева.Былы кіраўнік найбольшай расейскай нафтавай кампаніі хоча з дапамогаю галадоўкі зьвярнуць увагу прэзыдэнта Мядзьведзева на парушэньні закону, якія, як лічыць Хадаркоўскі, дапускаюць прадстаўнікі судовай улады. 

Хадаркоўскі лічыць незаконным пастанову суду аб падаўжэньні тэрміну яго арышту. Экс-кіраўнік ЮКАСу аргумэнтуе сваю пазыцыю тым, што новая рэдакцыя Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Расеі забараняе выкарыстаньне гэтай меры стрыманьня па шэрагу артыкулаў аб эканамічных злачынствах.

Пра тое, як галадоўка можа паўплываць на лёс Міхаіла Хадаркоўскага, у інтэрвію расейскай службе нашага радыё расказаў адвакат былога кіраўніка ЮКАСу Юрый Шміт:

– З панядзелка, 17 траўня, Міхаіл Хадаркоўскі аб’явіў бестэрміновую галадоўку. Нагодаю стала вынясеньне судзьдзём Хамоўніцкага суду чарговай пастановы аб падаўжэньні на тры месяцы знаходжаньня Хадаркоўскага пад вартай. Міхаіл Барысавіч зрабіў адмысловую заяву, у якой ён падкрэсьліў, што сам па сабе факт чарговага падаўжэньня яго ўтрыманьня пад вартаю нічога ані не мяняе ў ягоным лёсе. Таму што ў яго застаецца прысуд – да 25 кастрычніка 2011 году, і нават калі б суд зьмяніў яму меру стрыманьня, скажам, на заклад або на нешта іншае, то ён бы ўсё роўна з сьледчага ізалятару ня выйшаў. Таму галоўнае, што падштурхнула Міхаіла Барысавіча да гэтага акту – абсалютнае пагарджаньне патрабаваньнямі закону – спачатку Галоўнае, што падштурхнула Міхаіла Барысавіча да гэтага акту – абсалютнае пагарджаньне патрабаваньнямі закону...
пракуратураю, а потым і судзьдзём. Галоўнае, што падштурхнула Міхаіла Барысавіча да гэтага акту – абсалютнае пагарджаньне патрабаваньнямі закону...

Я хачу нагадаць, што 7 красавіка сёлета быў прыняты закон, які ўнёс у 108-ы артыкул Крымінальна-працэсуальнага кодэксу спэцыяльную норму – імпэратыўную норму. Закон абвяшчае, што недапушчальна браць пад варту ў якасьці меры стрыманьня асобаў, абвінавачаных ва ўчыненьні такіх злачынстваў, як махлярства, прысваеньне, легалізацыя злачынна нажытага, калі гэтыя злачынствы ўчыненыя ў сфэры прадпрымальніцкай дзейнасьці, і падставаў, якія дапускаюць як вынятак выкарыстаньне гэтай меры, закон называе ўсяго чатыры: калі абвінавачаны ня мае сталага месца жыхарства на тэрыторыі Расеі, калі яго асоба не ўстаноўленая, калі ім парушаная раней выбраная мера стрыманьня або калі ён схаваўся ад органаў дазнаньня і сьледзтва. Усё. Норма імпэратыўныя, пералік вычарпальны.

Карэспандэнт: Як адвакат Хадаркоўскага вы падтрымліваеце яго рашэньне пра галадоўку? І ці дазваляе стан здароўя яму галадаць?

Шміт: Міхаіл Барысавіч – чалавек, які такога роду рашэньні прымае сам. Натуральна, з гуманітарных меркаваньняў мы яго не падтрымліваем і спрабуем адгаварыць ад гэтай акцыі. Тым больш, што галадоўка аб'яўленая бестэрміновай. Адзіная ўмова, якую Міхаіл Барысавіч вылучае, – гэта давядзеньне да ведама прэзыдэнта факту абуральнага прававога нігілізму і прамога невыкананьня закону. Усё гэта пагражае ня тым, што лёс Хадаркоўскага будзе абцяжараны. Як я ўжо сказаў, для яго гэта ня мае на сёньняшні дзень лёсавызначальнага значэньня. Ён лічыць, што можа быць створаная практыка, Ён ніколі не патрабуе канкрэтна нічога для сябе...
якая ідзе насуперак закону, і ад гэтага пацярпіць вялікая колькасьць людзей. Ён ніколі не патрабуе канкрэтна нічога для сябе...

Я хачу нагадаць, што за час свайго зьняволеньня Хадаркоўскі аб'яўляў галадоўку два разы: першы раз – у падтрымку Платона Лебедзева, у дачыненьні да якога былі ўжытыя грубыя, незаконныя дзеяньні, то бо рукапрыкладзтва. І другі раз – у падтрымку Васілія Алексаняна. Гэта значыць, што ён ніколі не патрабуе канкрэтна нічога для сябе. Дакладна так жа ён павёў сябе ў гэтым выпадку.

Карэспандэнт: Ці ёсьць ужо нейкая рэакцыя пракуратуры, уладаў?

Шміт: У нас ёсьць толькі пацьверджаньне таго, што заява Хадаркоўскага аб галадоўцы здадзеная ў прымальню Вярхоўнага суду. Ні пра якія далейшыя перамяшчэньні гэтай заявы нам пакуль што невядома.

Хадаркоўскі галадае за іншых

Міхаіл Хадаркоўскі і другі былы суўладальнік ЮКОСу Платон Лебедзеў адбываюць 8-гадовыя тэрміны зьняволеньня па абвінавачаньні ў фінансавых злачынствах. Цяпер ім інкрымінуюць крадзеж нафты і адмываньне грошай.
←Европарламент одобрил кредитование Украины на полмиллиарда долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика