У Партугаліі легалізаваныя аднаполыя шлюбы

Источник материала:  
18.05.2010 11:19 — Новости Мира
Гэта адбылося, нягледзячы на супраціў правых палітычных сілаў і каталіцкай царквы, аўтарытэт якой у краіне традыцыйна вельмі высокі. Прэзідэнт Партугаліі Анібал Каваку Сілва падпісаў ухвалены парламентам закон аб аднаполых шлюбах.

Ідучы на гэты крок, прэзідэнт нагадаў пра тое, што Партугаліі зараз неабходны нацыянальны кансенсус:

«Улічваючы гэты факт, я не хачу рабіць ўнёсак у бессэнсоўны працяг дэбатаў, якія толькі паглыбяць раскол сярод партугальцаў і адцягнуць увагу палітыкаў ад сур’ёзных праблем, рашэнне якіх жыццёва важна для нас,» — сказаў Анібал Каваку Сілва.

Ён адзначыў, што прыняў рашэнне аб ратыфікацыі, «без уліку сваіх асабістых перакананняў».

Такім чынам, Партугалія стала шостай — пасля Бельгіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швецыі — краінай у Еўропе, дзе дазволеныя аднаполыя саюзы.

Партугальскі прэм’ер Жазэ Сократэш раней заяўляў, што гэтая мера ‑‑ частка мадэрнізацыі Партугаліі. Два гады таму яго кабінет адмяніў забарону на аборты.


euronews.net

←"Краснорубашечники" согласились на переговоры с правительством

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика