У Вялікабрытаніі забаранілі банкноты €500
13.05.2010 15:20
—
Новости Мира
Купюры вартасцю €500 забароненыя да выкарыстання ў Вялікабрытаніі. Улады краіны прыйшлі да высновы, што большасць такіх банкнот фальшывыя або выкарыстоўваюцца злачынцамі. Як лічаць у Агенцтве па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Вялікабрытаніі,
у гэты момант «не існуе пераканаўчых доказаў законнага выкарыстання» банкнот у €500.Па некаторых ацэнках, дзевяць з дзесяці такіх купюр падрабляюць.
Газета адзначае, што
ў крымінальным свеце купюры ў €500 атрымалі мянушку «Бен Ладэн»:ўсе ведаюць, як павінны выглядаць гэтыя грашовыя знакі, ведаюць, што яны знаходзяцца ў звароце, аднак сапраўдных ніхто не бачыў.
У канцы сакавіка паведамлялася, што Еўракамісія раскрытыкавала крамы еўразоны за адмову прымаць у пакупнікоў купюры ў €200 і €500. У гандлёвых кропках адмову тлумачылі адсутнасцю разменных сродкаў.
ЯВ, паводле lenta.ru