У Расіі забілі заснавальніка адзінага ў краіне музея Сталіна
30.04.2010 17:05
—
Новости Мира
30 красавіка ў Валгаградзе (Расія) невядомымі быў забіты вядомы ў горадзе прадпрымальнік, уладальнік гатэльнага комплексу «Сталінград» на Мамаевым Кургане і адзінага ў краіне музея Сталіна Васілій Бухціенка. Цела бізнесоўца знайшлі каля ягонага аўто. Па словах відавочцаў, калі прадпрымальнік выцягваў з багажніка легкавіка спартыўную сумку, да яго падбеглі трое невядомых і некалькі разоў ударылі нявызначанымі прадметамі па галаве. Ад атрыманых траўмаў Бухціенка памёр.
Паводле V1.ru