Дапамога Грэцыі вырасце да 120 млрд. еўра

Источник материала:  
29.04.2010 10:17 — Новости Мира
Еўрасаюз і МВФ, хутчэй за ўсё, павялічаць аб’ём дапамогі Грэцыі да 120 млрд. еўра, заявіў 28 красавіка кіраўнік фракцыі зялёных нямецкага бундэстага Юрген Трыцін.

Пакет дапамогі Грэцыі будзе разлічаны на тры гады.

Раней ЕС і МВФ абяцалі Грэцыі да 45 млрд. еўра пад ільготны працэнт для пераадолення цяжкага бюджэтнага і даўгавога крызісу. Афіны афіцыйна звярнуліся па крэдыты 23 красавіка на фоне рэзкага росту працэнту па грэчаскіх дзяржаўных аблігацыях і пагаршэння статыстычных звестак. Грэцыі неабходна рэфінансаваць 8,5 млрд. еўра доўгу да 20 мая 2010 года.


БелаПАН

←В Житомирской области обнаружили цех по изготовлению опиума

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика