Знойдзенае цела Драсюса Кедзіса — «літоўскага мсціўца»

Источник материала:  
21.04.2010 15:17 — Новости Мира

Знойдзенае цела Драсюса Кедзіса — «літоўскага мсціўца»
фота lrytas.lt

У раёне Каўнаса быў знойдзены труп 40‑гадовага мужчыны, і ўсё паказвае на тое, што гэта цела Драсюса Кедзіса, падазраванага ў забойстве двух чалавек, хутчэй за ўсё, вінаватых у злачынствах на глебе педафіліі.

Галоўны пракурор Каўнаскай акруговай пракуратуры паведаміў, што ідзе апазнанне парэшткаў, якія былі знойдзеныя ў суботу.

СМІ паведамляюць,

што цела Кедзіса, якога шукала паліцыя, ужо апазналі яго сваякі.

Прычыны яго смерці пакуль невядомыя.

У кастрычніку мінулага году ў Каўнасе былі забітыя суддзі Ёнас Фурманавічус і Віялета Нарушавічэне. У іх забойстве падазравалі Кедзіса. У 2008 годзе ён падаў скаргу ў паліцыю, заявіўшы, што да яго чатырохгадовай дачкі чапляўся педафіл; ён паказаў як на падазраваных на суддзю Фурманавічуса і бізнэсоўца Андруса Усаса, які быў абвінавачаны па гэтай справе. Нарушавічэне нібыта забяспечвала суддзю кантакт з дзіцем.

Кедзіс даслаў каля 200 лістоў з запісам аповеду дзяўчынкі пра тое, што з ёй рабілі, звяртаўся да паслоў, еўрадэпутатаў і СМІ. Але ні яго скаргі ў паліцыю, ні лісты ў свой час не пераканалі суддзяў, палітыкаў і журналістаў у неабходнасці вырашэння гэтага пытання.


wiadomosci.gazeta.pl

←МВФ предложил создать фонд взаимопомощи на случай кризиса.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика