Ісландскі вулкан крыху сцішыўся
21.04.2010 12:35
—
Новости Мира
Вывяржэнне вулкана, якое спыніла на некалькі дзён авіязносіны па ўсёй Еўропе, працягваецца, але выкіды попелу сталі меншымі — пра гэта абвясцілі ў сераду ісландскія метэаролагі.
Бі-Бі-Сі
Прадстаўнік метэаралагічнага ведамства Ісландыі Гудрун Ніна Пэтэрсан распавяла журналістам, што ўзровень магмы ў вулкане зараз вельмі нізкі, аб’ём попелу скараціўся, і ў асноўным попел асядае каля вулкана, бо выкідаецца не вышэй за 6 кіламетраў.
Вывяржэнне, зрэшты, працягваецца, і спецыялісты, паводле Пэтэрсан,
не бачаць ніякіх прыкмет таго, што яно ідзе да канца.Бі-Бі-Сі