Вулкан адняў у авіякампаній амаль 2 мільярды даляраў
21.04.2010 11:37
—
Новости Мира
Страты авіякампаній ад забароны на палёты з‑за попелу, выкінутага ісландскім вулканам, склалі як мінімум 1,7 мільярда даляраў ЗША — такія падлікі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (ІАТА).
Бі-Бі-Сі
Кіраўнік ІАТА Джавані Бісіньяні ў сераду сказаў журналістам, што ў першыя тры дні забароны на палёты авіякампаніі гублялі 400 мільёнаў даляраў штодня. Паводле Бісіньяні, у пікавы момант адмены рэйсаў распаўсюдзіліся амаль на траціну сусветных авіязносін і закранулі 1,2 мільёна пасажыраў.
Бі-Бі-Сі