Разбіўся самалёт прэзідэнта Польшчы
10.04.2010 11:16
—
Новости Мира
Ту-154 з польскім прэзідэнтам на борце разбіўся ў Смаленску пры пасадцы. 87 чалавек загінула.
Польскі прэзідэнт Лех Качынскі з жонкай і шматлікія польскія ўрадоўцы, а таксама прадстаўнікі каталіцкай царквы ляцелі ў Катынь. Таксама загінула, фактычна, усё кіраўніцтва польскай арміі.
Паводле папярэдняй версіі, самалёт пры пасадцы зачапіўся за дрэва.
Гэта беспрэцэдэнтная трагедыя такога кшталту ў Польскай гісторыі. «Катынь ужо назаўжды зробіцца найчарнейшай кропкай гісторыі Польшчы», - піша ў сваім экстраным артыкуле «Газета Выборча».
Інфармацыя абнаўляецца.
Аўтар: