Абама аддае Нобелеўскую прэмію на дабрачыннасць

Источник материала:  
12.03.2010 10:22 — Новости Мира

Прэзідэнт ЗША Барак Абама аддае атрыманую ім у снежні мінулага года Нобелеўскую прэмію памерам 1 мільён 400 тысяч даляраў на дабрачынныя патрэбы.

Каля 1 мільёна даляраў Абама перадасць арганізацыям, якія дапамагаюць школьнікам і шпіталям для ветэранаў. 200 тысяч будуць накіраваныя ў створаны двума былымі прэзідэнтамі ЗША — Білам Клінтанам і Джорджам Бушам — фонд дапамогі пацярпелым пры землятрусе на Гаіці. Па 100 тысяч даляраў прэзідэнт адправіць Інстытуту Цэнтральнай Азіі, які падтрымлівае навучанне дзяўчынак у Афганістане і Пакістане, і арганізацыі AfriCare, дапамагаць краінам Цэнтральнай Афрыкі.

←В Италии "черная пятница": началась всеобщая забастовка работников транспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика