Daihatsu адклікае чвэрць мільёна аўтамабіляў
11.03.2010 10:04
—
Новости Мира
Японская кампанія Daihatsu стала яшчэ адным аўтавытворцам, які адклікае з рынку свае машыны.
Daihatsu — даччыная кампанія Toyota — адклікае больш за чвэрць мільёна машын з дэфектаў, сярод якіх — адсутнасць некаторых дэталяў у пярэдніх колах.
Гэтая мера тычыцца практычна выключна японскага рынку.
За апошнія некалькі тыдняў свае аўтамабілі адклікалі такія вытворцы як Toyota, Honda, Nissan і General Motors.