Амерыканскі сенатар — праціўнік геяў — публічна прызнаўся ў гомасексуалізме

Источник материала:  
09.03.2010 13:02 — Новости Мира

Амерыканскі сенатар‑рэспубліканец Рой Эшбурн, які нязменна галасаваў супраць абароны правоў секс‑меншасцяў, праз 14 гадоў знаходжання на пасадзе публічна прызнаўся, што з’яўляецца гомасексуалістам.

Нечаканае прызнанне прагучала ў эфіры радыёстанцыі KERN ў Каліфорніі — кансерватыўным у гэтым сэнсе штаце, які і прадстаўляе сенатар. Там, у прыватнасці, забароненыя аднаполыя шлюбы.

У сваім інтэрв’ю 55‑гадовы Эшбурн, разведзены бацька чатырох дзяцей, заявіў, што гісторыя яго галасаванняў ў сенаце адлюстроўвае меркаванне выбаршчыкаў, але не яго ўласнае. У прыватнасці, у мінулым годзе ён выступіў супраць дня памяці забітага актывіста за правы геяў Харві Мілка.

Сваю «шчырасць» сенатар патлумачыў патрэбай адказаць на чуткі пра тое, што на днях у Сакрамэнта ён наведаў адзін з начных гей‑клубаў. Гэта адбылося перад тым, як яго затрымалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Рой Эшбурн паведаміў, што не плануе працягваць палітычную ці грамадскую дзейнасць пасля таго, як сёлета скончыцца тэрмін яго паўнамоцтваў на пасадзе сенатара.

←Зварич назвал "политическим бандитизмом" внесение изменений в регламент Рады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика