У Ізраілі следства супроць Бэн‑Ар’е, былога пасла ў Беларусі

Источник материала:  
03.03.2010 11:25 — Новости Мира

Паліцыя дапытала міністра замежных спраў Ізраіля Авігдора Лібермана па падазрэнні ва ўмяшанні ў ход судовага разбіральніцтва, а таксама ў парушэнні грамадскага даверу.

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, міністра дапыталі ў рамках расследавання, якое вядзецца супраць былога пасла Ізраіля ў Беларусі Зэева Бэн‑Ар’е.

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра перадачу Ліберману амбасадарам у Мінску сакрэтнай інфармацыі аб расследаванні супраць яго.

У ходзе расследавання ізраільскія праваахоўныя органы звярнуліся праз амбасаду да сваіх беларускіх калег з просьбай прадаставіць гэтыя звесткі.

Пасол Зэеў Бэн‑Ар’е перадаў гэтую просьбу генпракуратуры Беларусі, аднак захаваў у сябе копію дакумента. У ходзе візіту Авігдора Лібермана ў Мінск у кастрычніку 2008 года амбасадар перадаў яму, як падазрае паліцыя, сакрэтную інфармацыю, якая знаходзілася ў яго распараджэнні.

Як адзначае паліцыя, Лібермана падазраюць у тым, што ён прасоваў Бен‑Ар’е па службовай лесвіцы ў МЗС ў мінулыя месяцы.

←Потенциал ОДКБ может быть использован в миротворческих операциях под эгидой ООН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика