У Нямеччыне апублікаваныя ўспаміны ахвяры гвалту савецкіх салдат
У Нямеччыне, упершыню за 65 гадоў, апублікаваная не ананімная кніга з успамінамі ахвяры злачынстваў салдат Чырвонай арміі ў час Другой сусветнай вайны, паведамляе The Daily Mail
У сваёй кнізе 80‑гадовая Габрыэла Кеп распавяла пра тое, як яна стала ахвярай гвалту савецкіх салдат. Жанчына стала адной з шматлікіх ахвяр гвалту, колькасць якіх ацэньваецца прыкладна ў 2 млн чалавек.
Паводле яе словаў, яна была згвалтаваная ва ўзросце 15 гадоў і ніколі не мела рамантычных адносін з мужчынамі.
«Я проста не змагла б мець ніякіх адносін, бо для мяне сексуальныя адносіны назаўсёды сталі асацыявацца з жорсткасцю», — сказала яна.
Паводле звестак экспертаў, узрост ахвяр гвалту савецкіх ваенных вагаўся ад 8 да 90 гадоў і ў сярэднім кожная жанчына падвяргалася згвалтаванню каля 12 разоў.
Улады Расіі працягваюць адмаўляць гэтыя злачынствы.