У Татарстане асуджаная дзяячка руху за незалежнасць
У Татарстане на год пазбаўлення волі ўмоўна асуджаная вядомая дзяячка татарскага руху за незалежнасць 59-гадовая Фаўзія Байрамава. Байрамава прызнаная вінаватай ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 282 КК (узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а таксама прыніжэнне чалавечай годнасці).
У чым жа злачынства? 20 снежня 2008 году ў горадзе Набярэжныя Чалны адбылася паседжанне пашыранай сесіі грамадскай арганізацыі Рэспублікі Татарстан «Мілі Меджліс татарскага народа», на якім былі прынятыя зварот да сусветнай супольнасці аб прызнанні дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Татарстан і рэзалюцыя пра дзяржаўны суверэнітэт Татарстану. Пазней, як выявіла расейская пракуратура, пазначаныя матэрыялы «на просьбу абвінавачванай» былі змешчаныя ў інтэрнэце.
Татары — самая шматлікая нацыянальная меншасць у Расіі. Масква стрымлівае працэсы ўмацавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэтак, было адмененае рашэнне аб пераводзе татарскай пісьмовасці з кірыліцы на лацінку, прынятае парламентам Татарстана. Таксама суды Расіі адмовілі татарскім сем"ям у іх пазовах аб праве для дзяцей здаваць цэнтралізаванае тэставанне на татарскай мове.
Байрамава, вядомая не толькі як грамадская дзяячка, а таксама як пісьменніца, узяла сябе адказнасць за з"езд у Набярэжных Чалнах. Варта адзначыць, што той з"езд сфармаваў урад незалежнага Татарстана ў выгнанні. Узначальвае гэты ўрад Віль Мірзаянаў, які перабывае на эміграцыі ў ЗША.
Падрасейскі ўрад Татарстана на чале з Мінцімерам Шайміевым стаяў на пазіцыях супрацоўніцтва з Масквой. Сёлета замест Шайміева новым кіраўніком рэспублікі Крэмль прызначыў блізкага да яго па поглядах прэм"ера Рустама Мініханава.