Кітай уводзіць новыя правілы карыстання Інтэрнэтам
З гэтага часу ўсе, хто хоча стварыць уласны вэб‑сайт у гэтай краіне, павінны атрымаць дазвол ад рэгулятара і паказаць дакументы, якія сведчаць асобу.
Распрацавала правілы Міністэрства прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій КНР. Забяспечыць іх выкананне павінны мясцовыя ўлады.
Такім чынам, уведзеная ў снежні мінулага года забарона на рэгістрацыю прыватнымі асобамі вэб‑сайтаў з даменным імем .сn адменена. Цяпер ахвотнікам тварыць старонку ў Інтэрнэце неабходна сустрэцца з інспектарамі, прадаставіць фатаграфіі і дакументы, якія сведчаць асобу, каб іх даменнае імя было зарэгістравана.
У заяве міністэрства гаворыцца, што новыя правілы накіраваныя на барацьбу з парнаграфіяй ў сетцы Інтэрнэт.
У Кітаі налічваецца каля 380 млн. інтэрнет‑пользователей.‑0