Забарона ЕС на правоз вадкасцей у самалётах прадоўжана да красавіка 2013‑га

Источник материала:  
19.02.2010 14:14 — Новости Мира

Уведзеная Еўрасаюзам у лістападзе 2006 года забарона на правоз вадкасцей на борце самалётаў падоўжана да красавіка 2013 года.

Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з затрымкай працэсу ўстаноўкі ў аэрапортах краін ЕС спецыяльных сканераў, якія дазваляюць вызначаць, ці ўтрымліваюць ёмістасці вадкую выбухоўку.

Новыя патрабаванні бяспекі, згодна з якімі пасажырам дазволена браць з сабой на борт самалёта толькі ёмістасці, аб’ём якіх не перавышае 100 мілілітраў, распаўсюджваюцца на ўсе краіны ЕС, а таксама Ісландыю, Нарвегію і Швейцарыю.

Узмацненне патрабаванняў адбылося пасля прадухілення ў жніўні 2006 года паліцыяй Лондана серыі тэрактаў на авіярэйсах. Тэрарысты тады мелі намер пранесці на борт лайнераў вадкую выбухоўку ў пітных ёмістасцях.

←Газпром получил разрешение на импорт сжиженного газа в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика