Чацвёртым буду!
17.02.2010 14:20
—
Новости Мира
Паводле інфармацыі "Камерсанта", пераможца прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Віктар Януковіч рыхтуецца пачаць перамовы аб уступленні краіны ў Мытны саюз. Іншыя прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў выказваюцца больш асцярожна, маўляў, пра паўнавартаснае ўваходжанне ў саюз гаворка не вядзецца.
Тым часам пра магчымасць ўдзелу Украіны ў Мытным саюзе загаварыла і Юлія Цімашэнка.