Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў
Камітэт у пытаньнях культуры азэрбайджанскага парлямэнту рыхтуе законапраект, які прадугледжвае дэрусіфікацыю прозьвішчаў азэрбайджанцаў.
Паводле старшыні камітэту Нізамі Джафарава, распрацаваньнем канцэпцыі дэрусіфікацыі шэсьць месяцаў займалася камісія Акадэміі навук Азэрбайджану, тым ня менш пакуль што канчаткова ня вызначана, якое аблічча прозьвішчы будуць мець у выніку рэформы.
Цяпер бальшыня азэрбайджанскіх прозьвішчаў мае мужчынскія формы на -аў /-еў і жаночыя на -ава /-ева. Гэтыя формы разглядаюцца як спадчына расейскіх уплываў. Пасьля 1991 году частка азэрбайджанцаў ужо зьмяніла свае прозьвішчы, або проста адкідаючы “расейскія канчаткі” (напрыклад, замест Ісмаілава – Ісмаіл), або заменьваючы іх на -лы.
Мяркуецца, што з прыняцьцем памянёнага закону ў Азэрбайджане будзе ўведзена абавязковае рэгуляваньне імёнаў і прозьвішчаў нованароджаных, а ўсіх астатніх будуць заахвочваць дэрусіфікаваць свае прозьвішчы.