На японскім востраве Хакайда адкрыўся традыцыйны фестываль снежных фігур.
05.02.2010 15:12
—
Новости Мира
250 скульптур прадэманстравалі майстры з 14 краін. Самая вялікая з іх - дрэздэнская царква Багародзіцы. Яе вышыня - 26 метраў. Вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў карыстаюцца фігуры леапардаў і мядзведзяў з заапарка Хакайда, а таксама героі дыснееўскіх мультфільмаў. У Сапара снегу зараз зусім мала. Яго для майстроў спецыяльна прывезлі сюды японскія ваенныя.