У Калінінградзе 9 тысяч чалавек патрабавалі адстаўкі Пуціна
30.01.2010 21:11
—
Новости Мира
У Калінінградзе (Расія) прайшла шматтысячная акцыя пратэсту супраць палітыкі расійскіх уладаў у сферы павышэння тарыфаў ЖКГ і дзяржпошлін.
На акцыі гучалі патрабаванні адстаўкі прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна і губернатара вобласці Георгія Боса.
У акцыі ўзялі ўдзел практычна ўсе палітычныя сілы рэгіёну, апроч праўладнай партыі «Единая Россия».
Міліцыя ацаніла колькасць удзельнікаў мітынгу ў 9 тыс. чалавек.