Чаму ўпаў еўра?
Грэцыя трапіла ў даўгавую яму — у гэтым годзе яна мусіць выплаціць ЕВРО ()54 мільярда альбо аб’явіць дэфолт. Урад абяцае знайсці грошы і разлічыцца па пазыках, але фінансавыя рынкі бачаць сітуацыю нашмат больш песімістычна.
Палова ад ЕВРО ()54 млрд павінна быць выплачана ў другім квартале. У красавіку і траўні краіна мусіць аддаць па ЕВРО ()12 мільярдаў.
«Наступныя шэсць месяцаў будуць мець вырашальнае значэнне. Яны стануць выпрабаваннем для нас і, на міжнародным узроўні, для нашага добрага імя», — сказаў прэм’
Лідэр дзяржавы трымаецца сацыялістычнага светапогляду і таму не збіраецца абразаць сацыяльныя выплаты. «Працоўныя не будуць расплачвацца за выпраўленне сітуацыі. Мы не будзем замарожваць ці змяншаць заробкі», — абяцае ён.
Дзяржаўны доўг ужо перавысіў ЕВРО ()300 мільярдаў. Калі ж Грэцыі прыйдзецца аб’явіць дэфолт і адмовіцца ад выплат, моцны ўдар будзе нанесены па фінансавым сектары Еўрасаюза. Дэфолт падарве давер да еўрапейскай валюты і прынясе істотныя страты фінансавым кампаніям з усёй Еўропы. У найгоршым выпалку Грэцыя будзе вымушаная пакінуць зону еўра, увесці нацыянальную валюту, а пасля дэвальваваць яе. Але нават такое разгортванне падзей будзе балючым ударам па Еўропе. Мяркуецца, што найбольш адчувальным ён стане для Іспаніі і Партугаліі. Не маючы магчымасці дэвальваваць сваю валюту — краіны ўваходзяць у зону еўра — урады будуць вымушаныя рэзка скараціць рэальныя заробкі.
Днямі СМІ атрымалі звесткі, што Грэцыя звярнулася па дапамогу да Кітая, што было ўспрынята як крык адчаю. А катэгарычная адмова азіятаў стала своеасаблівым вотумам недаверу з боку Пекіна. Праўда, міністр фінансаў Грэцыі абвяргае ўдзел урада ў гэтай гісторыі: «Мы не звярталіся да Кітая, і інвестыцыйны банк не меў паўнамоцтваў весці перамовы ад нашага імені». Тым не менш, цэны грэчаскіх аблігацый працягваюць падзенне.
Пакуль хваляванні вакол Грэцыі працягваюцца, еўра за апошні месяц знізіўся да даляра з суадносінаў 1,51 да 1,39. Гэта найменшыя значэнні за паўгоду. Аналітыкі прадказваюць працяг падзення еўра ў бліжэйшыя дні, бо праблема не зможа вырашыцца хутка.