У Латвіі выйшаў падручнік з расійскім матам

Источник материала:  
28.01.2010 15:20 — Новости Мира

Новы падручнік латышскай мовы для 10‑х класаў утрымлівае прыклады жаргону і нецензурнай лексікі — расійскага мату з «латышскім акцэнтам».

Падручнік аўтараў Ілуты Далбіні і Інэс Лачауніеце змяшчае шмат прыкладаў сучаснага латышскага слэнгу, значная частка якога ‑‑ «латышызаваныя» рускія нецэнзурныя выразы. Так, у падручніку ў якасці сінонімаў для слоў «ўсё роўна», «выдатна» ці «дрэнна» прапануюцца, адпаведна, «pohuj», «zajebis» і «pizdets».

Аўтары падручніка мяркуюць, што веданне падобных выразаў дазволіць школьнікам знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі і ў розных сітуацыях. У той жа час, у ходзе інтэрв’ю тэлеканалу TV5 Далбіня і Лачауніеце адмовіліся ўслых працытаваць уласны падручнік. Кніга, аднак, на іх думку, атрымалася «сапраўды цікавай і сучаснай, якая адпавядае новым стандартам навучання».

Міністэрства адукацыі і навукі пакуль ад каментароў адмаўляецца.

←Siemens заявил о намерении сократить 2 тыс. работников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика