У Арменіі арганізатара паслявыбарных сутычак пасадзілі на 7 гадоў
У Ерэване асуджаны да сямі гадоў турмы рэдактар апазіцыйнай газеты «Айкакан жаманак» Нікола Пашынян.
Пашынян быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Ерэване ў сакавіку 2008 года. Тады апазіцыя на чале з экс‑прэзідэнтам Лявонам Тэр‑Петрасянам пратэставала супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 лютага, паводле якіх перамогу атрымаў Серж Саргсян.
Пасля нейкі час Пашынян знаходзіўся ў падполлі і добраахвотна здаўся праваахоўным органам 1 ліпеня 2009 года.
Сёння людзі, што сабраліся ля будынка суда, выказвалі сваю незадаволенасць рашэннем.
Бок абароны неаднаразова заяўляў, што падчас судовага разбіральніцтва абвінавачванне так і не прывяло пераканаўчых доказаў віны Пашыняна.
Пасля абвяшчэння прысуду ў гутарцы з журналістамі адвакат Люсіна Саакян сказала: «Мы не чакалі справядлівага рашэння ад судоў Арменіі, але тое, што яго прысудзілі да 7 гадоў, тады як бок абвінавачвання патрабаваў толькі 6 гадоў,
гэта я магу не інакш як амаральным рашэннем».
Пасля выбараў у 2008 годзе прыхільнікі Лявона Тэр‑Петрасяна выйшлі на вуліцы Ерэвана са зброяй у руках. Доўгія мітынгі скончыліся кароткімі баямі, у якіх загінулі 10 чалавек.